Краіна мая, айчына святая, ты зноў правалілася ў жудасны змрок
Цябе ўратаваць я болей няздольны, бо сёння зраблю я апошні свой крок
Як так адбылося, што добрыя людзі памерлі ў багне агульнай хлусні?
А той, хто застаўся, рыхтуе паходні, ніхто не жадае праліцця крыві
Але не агонь будзе лашчыць мне скуру, бо я ж не звычайны блюзнер-ерэтык
Я – ратавальнік, апошні, хто здольны словам і зброяй пайсці супраць іх
Рыхтуйце мне крыж, я буду распяты, усё як пятнаццаць стагоддзяў таму
Усё не дарма, у думках сяброў і ў вашых кашмарах я не памру!
Забі яго за тое, што ён
Прысвоіў сабе святое імя
Забі яго, забі назаўжды
І як такіх яшчэ носіць зямля?!
Забі яго за тое, што ён
Сваім існаваннем атруціў паветра
Забі яго, забі назаўжды
Такіх, як ён, зачакалася пекла
Там, на халме, далёкія здані, что моцна жадаюць смерці маёй
Чыстая вопратка, чыстыя вочы, а рукі па плечы заліты крывёй
Агнём і мячом, хлуснёй ды жалезам лёсы знішчаюць таемна, уначы
Я бачу наскрозь вашы чорныя душы, ведаю я, што вы крумкачы
Што яны кажуць?
Аман!
Што гэта значыць?
Мана!
Што яны кажуць?
Аман!
Што гэта значыць?
Мана!
Забі яго за тое, што ён
Прысвоіў сабе святое імя
Забі яго, забі назаўжды
І як такіх яшчэ носіць зямля?!
Забі яго за тое, што ён
Сваім існаваннем атруціў паветра
Забі яго, забі назаўжды
Такіх, як ён, зачакалася пекла
Вочы залітыя крывёю і брудам
Цяжар крыжа цісне на спіну
Хутчэй! я прагну канца тым пакутам
Бо на гэтой зямлі ячшэ ёсць, за што гінуць
Лі на ўвазе
Крок, наступны, абы не ўпасці
Чакай, Галгофа, хай дрыжаць твае схілы!
Я ведаю, людзі стануць бліжэй да шчасця
Як раз на вышыню маёй маленькай магілы
Забі яго за тое, што ён
Праз столькі стагоддзяў прыйшоў на зямлю
Забі яго за тое, што ён
Хацеў лекаваць айчыну сваю
Забі яго за тое, што ён
Вучыў нас бачыць праз цемру павекаў
Забі яго за тое, што ён
Быў варты таго, каб называцца чалавекам
Ты не адзін, ты не адзін
Ты не адзін, нам імя - легіён
Ты не адзін, ты не адзін
І кожны пачуе агульны праклён
Сонца палае, стогне зямля
Хай разарвецца нябесная цьвердзь
Ты не адзін – мы не дамо
Брудным вачам бачыць чыстую смерць